Вядоўца праграмы «Дзень у вялікім горадзе» на тэлеканале «Беларусь 1» Юлія Кур’ян-Касцюкевіч выказалася ў Інстаграме пра міліцэйскі гвалт у дачыненні да мірных людзей.

«Вядома, як і ўсе, гляджу, чытаю і баюся. Любую працу трэба рабіць, застаючыся чалавекам. Адкуль столькі нянавісці і жорсткасці ў тых, хто хапае людзей, у тых, хто збівае сваіх жа суайчыннікаў, нападаюць на аднаго натоўпам і закідваюць у машыну. Адкуль такая жорсткасць?», — задаецца пытаннем тэлевядоўца.

Юлія Кур’ян-Касцюкевіч — былая жонка іншага супрацоўніка БТ Дзяніса Кур’яна. Сумяшчае дзейнасьць з прадпрымальніцтвам, яна заснавальніца сеткі блінных «Мама дома». Гадуе дваіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0