Здарэнні11

Прычына смерці 82-гадовай жанчыны — каранавірус, але дазволілі хаваць у адкрытай труне

15 чэрвеня памерла Надзея Сенцюрова, маці дэмакратычнага актывіста Сяргея Сенцюрова. Жанчыне было 82 гады.

«Яна мела шмат праблем са здароўем: інваліднасць па сэрцы, перанесеныя інсульт, інфаркт, апошнім часам рэзка вырас цукар, хоць на дыябет яна не хварэла, — распавёў Сяргей Сенцюроў. — Але цяпер каля трох тыдняў таму маму паклалі ў бальніцу праз праблемы з сэрцам. Яна ляжала ў «бруднай» зоне, дзе ляжаць людзі з «каронай». Я спытаўся, чаму так, а дактары адказалі: цяпер «чыстых» зонаў няма».

Пасля жанчыне стала горш, на некалькі дзён яе паклалі ў рэанімацыю, затым вярнулі ў звычайную палату. Праз некаторы час стан зноў пагоршыўся. Надзею Паўлаўну перавялі ў рэанімацыю. 15 чэрвеня яна памерла.

Першы аналіз на каранавірус у жанчыны быў адмоўным, кажа сын.

«Але ў даведцы, якую я атрымаў пасля смерці мамы, стаіць сардэчная недастатковасць і COVID-19, — расказаў Сяргей Сенцюроў. — Пахавалі маму 16 чэрвеня, прычым у адкрытай труне. Я пытаўся ў моргу: чаму так, кажуць жа, што калі была «карона», то цела закрываюць у пакеце? Мне адказалі: цяпер мы целы апрацоўваем, яны пасля апрацоўкі бясшкодныя. Дакранацца нельга, але можна не закрываць труну».

Каментары1

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць