Ева за кратамі, Ева з амапаўцамі… — рэакцыя інтэрнэту на арышт карціны Суціна ФОТЫ
У нядзелю стала вядома, што да справы Белгазпрамбанка далучылі паўтары сотні карцін з карпаратыўнай калекцыі банка агульным коштам каля 20 мільёнаў даляраў. Сярод канфіскаваных карцін — і «Ева» Хаіма Суціна. Банк купіў іх на аўкцыёне Sotheby's у 2013 годзе і прывёз у Беларусь.
Чытайце таксама: Галоўныя мецэнаты Беларусі. Хто і як вяртае нацыянальныя скарбы
Такое абыходжанне з сусветнымі шэдэўрамі беларускіх мастакоў абурыла грамадскасць, не засталіся ўбаку творцы. Атрымаліся моцныя мастацкія выказванні.
Вось, напрыклад, выява Паўла Дарохіна — мастака і дызайнера.
Так адгукнулася на падзеі апошніх дзён актрыса Свабоднага тэатра Юлія Шаўчук.
А гэта водгук тэатральнага рэжысёра Мікалая Халезіна.
Каментары