Грамадства22

У Гомелі разглядалі чарговую справу Ціханоўскага

Сёння ў Гомельскім абласным судзе адбылося пасяджэнне па яшчэ адной апеляцыйнай скарзе Сяргея Ціханоўскага, якую ён падаў яшчэ ў маі — калі пасля аднаго з адміністрацыйных працэсаў яму далі чарговыя 15 сутак арышту за яго стрым у Мёрах і Салігорску. Сёння Ціханоўскі — ужо абвінавачаны па крымінальнай справе — зноў удзельнічаў у працэсе па відэасувязі з СІЗА, піша Tut.by.

Фота: Алена Бычкова

19 мая суд Савецкага раёна Гомеля за мітынгі ў Мёрах і Салігорску асудзіў блогера на чарговыя 15 сутак арышту. Тады Сяргей Ціханоўскі падаў апеляцыйную скаргу ў суд вышэйшай інстанцыі. Сёння яе разглядалі ў Гомельскім абласным судзе.

Працэс вялі з дапамогай відэасувязі. З суддзёй Васілём Бегуном і сваім абаронцам Алегам Юрчанкам Ціханоўскі меў зносіны з СІЗА №1 праз велізарны манітор тэлевізара. Людзі, якія сабраліся, прасілі суд дазволіць маці Ціханоўскага павярнуць манітор, каб яна змагла пабачыць сына, але суддзя не дазволіў.

Мама Сяргея Ціханоўскага — у першым шэрагу. Фота: Алена Бычкова

У апеляцыі Ціханоўскі сказаў, што ніякіх супрацьпраўных дзеянняў не здзяйсняў, а рэалізоўваў канстытуцыйнае права на свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў, што, на яго думку, суд няправільна зразумеў закон і не прыняў да ўвагі Канстытуцыю Беларусі. І прасіў пастанову суда Савецкага раёна адмяніць.

Ціханоўскі акцэнтаваў, што Канстытуцыя і законы ў краіне не выконваюцца, няма свабоды слова, свабоды сходаў, фабрыкуюцца крымінальныя справы.

Суддзя перапыніў: «Прашу па справе, мы не закранаем таго, што з вамі адбываецца яшчэ. Давайце па гэтай справе».

— Я суддзі [суда Савецкага раёна] тлумачыў, што інтэрв'ю — гэта не мітынг і не збор грамадзян. Сапраўды гэтак у чарзе ў краме людзі размаўляюць. Але тут нават чаргі не было. Хоць па Канстытуцыі мы можам збірацца.

У сваім выступе адвакат Сяргея Алег Юрчанка таксама звярнуў увагу, што ў судовай пастанове няправільна інтэрпрэтуюцца падзеі ў Мёрах і Салігорску.

— Суд прыводзіць паняцце «мітынг». У працэсе 19 мая былі прагледжаны відэа — ніякага мітынгу там не было, было інтэрв'ю. Чалавек свае думкі і «болькі» Сяргею свабодна выказваў. Чаму суд палічыў, што гэта з'яўляецца «спосабам завуаліравання» масавага мерапрыемства? Людзі маюць права свабодна перамяшчацца, знаходзіцца ў любым месцы, стаяць, гаварыць і слухаць. Супрацоўнік міліцыі вунь [на відэа] з пакетам выходзіў з крамы — нават ён не звярнуў на гэты так званы мітынг увагі. Тым не менш суд лічыць, што Ціханоўскі павінен быў атрымаць спецыяльны дазвол. Які дазвол, калі мітынгу не было?

Суд вынес рашэнне: пакінуць апеляцыю Ціханоўскага без задавальнення.

Сябры і родныя праводзілі суддзю выкрыкамі «ганьба!».

Каментары2

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

«Працу шукала год». Тры гісторыі пра цяжкасці працаўладкавання ў абласным цэнтры

Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу4

У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

Стала вядома, колькі афіцэраў у беларускае войска сёлета прызвалі з запасу1

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах1

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →