У жонкі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Алены лабараторна пацверджаны каранавірус. Пра гэта паведаміла Упраўленне прэзідэнта Украіны ў фэйсбуку.
У той жа час першая лэдзі адчувае сябе добра і не мае сімптомаў хваробы. Цяпер Алена Зеленская знаходзіцца на амбулаторным лячэнні, ізаляваная ад іншых членаў сям'і.
Прэзідэнт Уладзімір Зеленскі і іх дзеці таксама прайшлі праверку: у іх адмоўныя вынікі, піша Бі-бі-сі.
Каментары