Кампанія «Гаварун», якая агучвае мультфільмы па-беларуску, шукае сталых спонсараў
Кампанія «Гаварун» ужо агучыла дзясяткі мультсерыялаў, аўдыякніг, песень і відэа для дзяцей па-беларуску, усе яны сабраныя на YouTube-канале кампаніі. Матэрыял без рэкламы і каментарыяў на ім старанна адабраны — такім чынам вашы дзеці абаронены ад непрыдатнага кантэнту.
Ужо цяпер паглядзець можна 93 серыі з 6 мультсерыялаў — агулам больш за 16 гадзін, прычым пераклад і агучванне зробленыя прафесіяналамі. Ацаніце ўзровень, напрыклад, у гэтым відэа:
Мэта кампаніі — стварыць сістэмны рэсурс з беларускім кантэнтам для дзяцей, спрыяць іх сацыяльнаму, эмацыйнаму і пазнавальнаму развіццю з дапамогай відэа.
Праект гатовы рабіць 2 поўнаметражныя фільмы на месяц, альбо 3 гадзіны па часе. Гэта, напрыклад, па некалькі серый «Пэтсана і Фіндуса», «Мікі Маўса», «Папіруса», «Паляўнічых на цмокаў» і «Рабакара Полі» агульнай працягласцю 3 гадзіны. Адпаведна, штомесяц выпускаецца столькі серый, колькі збярэцца грошай.
Каб агучваць і лакалізаваць відэа, праекту патрэбны сродкі. Падтрымаць каманду разава або стала можна па спасылцы.
Каментары