Здарэнні

Дачка бізнэсоўца-ўцекача Авяр’янава за 700 тысяч нясплачаных падаткаў правядзе ў калоніі 2 гады

Фрунзэнскі раённы суд 12 чэрвеня асудзіў на два гады гады зьняволеньня за нясплату падаткаў у асабліва вялікім памеры прадпрымальніцу Вікторыю Авяр'янаву, дачку вядомага бізнэсмэна Юрыя Авярʼянава. Ёй прысудзілі 3 гады калёніі, але год зьнялі па амністыі. Страты прызналі на 700 тысяч, перадае Радыё Свабода.

Авяр’янаў у 2017 годзе зьехаў у Нямеччыну і не вяртаецца ў Беларусь, дзе супраць яго таксама завялі справу за нясплату падаткаў. Вікторыя Авярʼянава з 2018 году жыла ў Расеі, але надалей кіравала беларускімі фірмамі «Бістроф» і «Інтэкс» і праз апошнюю — менскімі начнымі клюбамі «Мэдысан», «Афрыкана» і «Табу».

Прадпрымальніцу абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры. Паводле сьледзтва, за пэрыяд з 2010 па 2015 год фірма «Інтэкс» пад кіраўніцтвам Авярʼянавай ня выплаціла ў бюджэт звыш 892 тысяч рублёў. Нібыта ўтойвалася выручка за аказаныя паслугі, што дазваляла значна паменшыць падаткі.

Бацька асуджанай, вядомы ў Беларусі прадпрымальнік Юры Авярʼянаў, валодаў паркам забаваў «Дрымлэнд», кантраляваў «Гандлёвы сьвет — «Кольца»», аўтарынак у Малінаўцы, будаўнічы рынак ва Ўруччы ды іншыя актывы. Генэральная пракуратура Беларусі абвінавачвае Юрыя Авярʼянава ў нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры, а таксама ў злоўжываньні службовым становішчам, і дамагаецца ад Нямеччыны ягонай выдачы ў Беларусь.

Да затрыманьня Вікторыя Авярʼянава жыла ў Маскве з двума непаўналетнімі дзецьмі. У 2019 годзе на запыт беларускіх праваахоўнікаў яе двойчы затрымлівалі, але вызвалялі рашэньнем суду. Пасьля трэцяга затрыманьня ў канцы 2019 году Авярʼянаву экстрадавалі ў Беларусь.

Суд над Вікторыяй Авярʼянавай цягнуўся амаль месяц. У справе было 10 тамоў, у ёй праходзілі каля 40 сьведак, некаторыя зь іх у суд не з’явіліся, суд заслухаў іхныя паказаньні, дадзеныя на сьледзтве.

Каментары

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы7

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Вярхоўнага суда Ірана расстралялі двух суддзяў, адказных за справы палітвязняў4

Памілаваны 23 палітвязні9

У Аўстраліі маці абвінавацілі ў тым, што атруціла ўласнае дзіця дзеля падпісчыкаў і ахвяраванняў

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста5

Свойская качка, што плавала ў сажалцы ва Уруччы, спачатку знікла, а потым стала вядома яе гісторыя2

Стала вядома пра арышт аўдытара і бізнэс-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча1

Інаўгурацыю Трампа перанеслі ў закрытае памяшканне з-за надвор'я1

Усё-ткі канцэраген. Вось што навукоўцы высветлілі пра папулярны напой ерба матэ3

Дзяржсакратар ЗША Блінкен: Выбары 2025 года ў Беларусі не могуць быць справядлівымі ва ўмовах рэпрэсій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы7

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Галоўнае
Усе навіны →