Выпадак апісвае ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Днём 10 чэрвеня ў Слуцкі РАУС патэлефанаваў участковы міліцыянт і паведаміў, што на яго напалі. Усё здарылася ў адной з вёсак: афіцэр прыйшоў дадому да 32-гадовага мужчыну, каб даставіць яго ў ІЧУ, а затым накіраваць у лячэбна-працоўны прафілакторый.
Мужчына быў п'яны, і калі здагадаўся пра мэты візіту ўчастковага, дастаў з-за пазухі нож і стаў пагражаць.
Для бяспекі сваякоў агрэсара міліцыянт папрасіў іх выйсці на вуліцу. У гэты момант пачуўся звон разбітай шыбы — вясковец выскачыў у акно і кінуўся наўцёкі. Калі інспектар яго дагнаў і паспрабаваў затрымаць, падазраваны зноў паказаў нож. Участковаму ўдалося выбіць зброю, атрымаўшы нязначнае раненне рукі, і надзець кайданкі.
Распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Мужчына змешчаны ў ІЧУ.
Цікава, што нападнік ужо быў судзімы за аналагічныя злачынствы. Спачатку ў вёсцы ён напаў на міліцыянта, а затым у будынку райаддзела міліцыі некалькі разоў ударыў аператыўніка.
Таксама ён злоўжывае спіртным, за што больш за 40 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Каментары