Здарэнні44

У Слуцку п'яны дзяцюк не хацеў ехаць у ЛПП і параніў нажом участковага

Фота МУС

Выпадак апісвае ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Днём 10 чэрвеня ў Слуцкі РАУС патэлефанаваў участковы міліцыянт і паведаміў, што на яго напалі. Усё здарылася ў адной з вёсак: афіцэр прыйшоў дадому да 32-гадовага мужчыну, каб даставіць яго ў ІЧУ, а затым накіраваць у лячэбна-працоўны прафілакторый.

Мужчына быў п'яны, і калі здагадаўся пра мэты візіту ўчастковага, дастаў з-за пазухі нож і стаў пагражаць.

Для бяспекі сваякоў агрэсара міліцыянт папрасіў іх выйсці на вуліцу. У гэты момант пачуўся звон разбітай шыбы — вясковец выскачыў у акно і кінуўся наўцёкі. Калі інспектар яго дагнаў і паспрабаваў затрымаць, падазраваны зноў паказаў нож. Участковаму ўдалося выбіць зброю, атрымаўшы нязначнае раненне рукі, і надзець кайданкі.

Распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Мужчына змешчаны ў ІЧУ.

Цікава, што нападнік ужо быў судзімы за аналагічныя злачынствы. Спачатку ў вёсцы ён напаў на міліцыянта, а затым у будынку райаддзела міліцыі некалькі разоў ударыў аператыўніка.

Таксама ён злоўжывае спіртным, за што больш за 40 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары4

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Будаўнічую амністыю прадоўжылі на 3 гады4

Кабанчук: Я не датычны да справы Верамейчыка і наогул не ведаў, што яго занеслі ў стоп-ліст на ўезд49

Работнікам «Гродна Азот» пагражаюць звальненнямі за смартфоны на працы

У былога дырэктара J:МОРС памерла 12-гадовая дачка, якая доўга лячылася ад генетычнага захворвання2

«Нельга дапусціць парушэння міжнароднага права». Валянціна Мацвіенка занепакоеная прэтэнзіямі ЗША на Грэнландыю7

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →