Сёння яшчэ спякотна, але сітуацыя ў атмасферы пачала мяняцца. Над Скандынаўскім паўвостравам набірае сілу халодны антыцыклон Томас, піша Tut.by.
У Беларусі чакаецца аслабленне спёкі і аднаўленне чэрвеньскага тэмпературнага рэжыму.
У суботу ноч яшчэ будзе цёплай +14…20°С, але максімальная тэмпература паветра днём +18…24°С, па поўдні 25…29°С. Адчуванне прахалоды будзе ўзмацняць парывісты паўночна-ўсходні вецер. Днём кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
У нядзелю, 14 чэрвеня, у многіх раёнах захаваецца халаднаватае надвор'е. Тэмпература паветра ноччу +11…17°С, днём +16…23°С; у паўднёва-ўсходніх раёнах ноччу 18…19, днём +24…29°С. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
З панядзелка спёка вернецца. Днём +21…27°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах каля +29°С. У наступныя дні таксама будзе вельмі цёпла.
Каментары