Затрымалі старшыню магілёўскага філіяла «Белгазпрамбанка», сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі
Раніцай 12 чэрвеня стала вядома пра затрыманне Сяргея Кармызава — кіраўніка магілёўскага філіяла «Белгазпрамбанка» і ўдзельніка ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Затрыманне Радыё Свабода пацвердзілі ў выбарчым штабе патэнцыйнага кандыдата.
У прымальні філіі «Белгазпрамбанка» ў Магілёве неафіцыйна пацвердзілі, што маюць праблемы, але каментаваць нешта адмовіліся. У Следчым камітэце Магілёўскай вобласці таксама інфармацыю пакуль не каментуюць.
Раней у гэты ж дзень стала вядома пра затрыманне Уладзіміра Дударава — каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці. У штабе Бабарыкі таксама паведамілі, што юрыдычная служба штаба знайшла адваката для затрыманага ўчора Дударава, і той пачаў працу.
Каментары