Мінчанку абвясцілі ў вышук, а яна суткі ляжала на пляжы — стала блага і не змагла паклікаць на дапамогу
Дзіўная гісторыя адбылася з Вікторыяй Кальцовай з Мінска, піша kp.by.
У сераду, 10 чэрвеня, 34-гадовая мінчанка, добра апранулася — цёмна-вішнёвая сукенка, чорныя туфлі, сумка і сонечныя акуляры, і пайшла з дому. Але куды, не паведаміла. Да вечара жанчына не вярнулася дадому, на сувязь не выходзіла, і сваякі занепакоіліся — Вікторыю абвясцілі ў вышук.
Праз суткі на жанчыну, што ляжала на адным са сталічных пляжаў, выпадкова натрапілі работнікі «Зелянбуда».
На беразе Вікторыі стала блага, яна не магла паклікаць на дапамогу, а ніхто не звярнуў на яе ўвагі. Зараз мінчанка знаходзіцца ў бальніцы, яе шпіталізавалі, — удакладнілі ў міліцыі.
Каментары