Зборшчыка подпісаў за Бабарыку пакараюць за публікацыю ў сацсетках у школьныя часы
Штаб Віктара Бабарыкі паведаміў пра затрыманне двух сяброў ініцыятыўнай групы.
Адзін з іх — кіраўнік магілёўскага філіяла «Белгазпрамбанка» Сяргей Кармызаў.
Другі — актывіст з Гомеля. Яго папярэдзілі пра прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за публікацыю ў сацсетках забароненых матэрыялаў. Як тлумачыць штаб, публікацыя была зроблена шмат гадоў таму, яшчэ ў школьныя гады.
У штабе Віктара Бабарыкі запэўніваюць, што ўсім, хто сутыкнуўся з пераследам, аказваецца юрыдычная дапамога.
Каментары