Затрыманы былы віцэ-мэр Магілёва — ён быў абласным каардынатарам Бабарыкі
У Магілёве затрыманы каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці Уладзімір Дудараў. Пра гэта TUT.BY паведамілі некалькі сяброў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта.
У штабе Бабарыкі паведамляюць, што знайшлі Дудараву адваката, ён распачаў працу.
Уладзімір Дудараў у мінулым чыноўнік. У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гарвыканкам Дудараў пакінуў у кастрычніку 2019 года.
У 2016 годзе, калі Дудараў узначальваў аддзел будаўніцтва ў Магілёўскім гарвыканкаме, да яго паўсталі пытанні ў праваахоўнікаў: Уладзімір Дудараў і жонка намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама забралі гарышча дома ў самым цэнтры Магілёва, і зрабілі двухузроўневыя кватэры. Справа нават дайшла да суда. Пракурор Магілёва звярнуўся з грамадзянскім пазовам, у якім прасіў прызнаць рэгістрацыю нерухомай маёмасці несапраўднай.
Каментары