За апошнія суткі на большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі навальніцы, моцныя залевы, назіралася шквалістае ўзмацненне ветру. Непагадзь абясточыла некалькі сотняў населеных пунктаў, найперш у Віцебскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы Белэнерга.
За мінулыя суткі аднавілі электразабеспячэнне 334 населеных пунктаў, на чарзе — яшчэ 94. Вядуцца работы на 23 паветраных лініях электраперадачы напругай 10 кВ, адзначаецца ў паведамленні.
Каментары