Грамадства3838

Пракуратура: Выявілі, што некаторыя бюджэтнікі ў працоўны час чыталі сайты з навінамі

На сайце адміністрацыі Савецкага раёна Мінска з'явілася паведамленне, у якім гаворыцца, што не ўсе работнікі ведаюць, што выкарыстанне інтэрнэту на працоўным месцы з працоўнага камп'ютара павінна быць строга ў працоўных мэтах.

«Ёсць выпадкі, калі работнікі замест выканання сваіх непасрэдных абавязкаў, за якія яны атрымліваюць заработную плату, марнуюць свой працоўны час і сродкі наймальніка на выкарыстанне сеткі інтэрнэт для «сёрфінгу» па сайтах, перапісак у сацыяльных сетках, праверак асабістай пошты і іншага, — гаворыцца ў паведамленні.

— Так, пракуратурай Савецкага раёна горада Мінска ў ходзе праверкі адной з устаноў адукацыі сталіцы ўстаноўлена, што некаторыя работнікі выкарыстоўваюць прадстаўлены ім доступ у сетку інтэрнэт для прагляду мастацкіх фільмаў, чытання навін на вядомых беларускіх парталах, прагляду тавараў у інтэрнэт-крамах, пошуку інфармацыі ў асабістых мэтах, што з'яўляецца парушэннем».

Адзначаецца, што «нешматлікія ведаюць, што работнікі, якія з'яўляюцца службовымі асобамі, а таксама асобы, прыраўнаваныя да дзяржаўных службовых асоб, пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, у мэтах атрымання выгады, якія выкарыстоўваюць у асабістых мэтах бясплатна інтэрнэт, які цалкам аплачваецца наймальнікам, здзяйсняюць карупцыйнае правапарушэнне, прадугледжанае абз. 5 ч. 1 арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй»».

Наймальнік можа пазбавіць цалкам або часткова дадатковых выплат работніка на тэрмін да 12 месяцаў, ажно да звальнення.

Каментары38

«Усё залежыць ад чалавека, які праводзіць допыт». Беларуска падзялілася досведам праходжання фільтрацыі на мяжы4

«Усё залежыць ад чалавека, які праводзіць допыт». Беларуска падзялілася досведам праходжання фільтрацыі на мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»132

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя15

Што з беларускага кіно пакажуць на фестывалі «Паўночнае ззянне»? Вялікі спіс

У Гродне паставілі помнік міліцыянеру Дзядзю Сцёпу22

У Беларусь збіраецца прыйсці скандальная расійская сетка «Ёбидоёби»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё залежыць ад чалавека, які праводзіць допыт». Беларуска падзялілася досведам праходжання фільтрацыі на мяжы4

«Усё залежыць ад чалавека, які праводзіць допыт». Беларуска падзялілася досведам праходжання фільтрацыі на мяжы

Галоўнае
Усе навіны →