Адна з галоўных традыцый Купалаўскага тэатра — распачынаць сезон паказам легендарнага спектакля «Паўлінка». У гэтым годзе абставіны склаліся так, што Купалаўскі адкрые сезон двойчы: пасля двух месяцаў перапынку тэатр аднаўляе свае паказы. І дзеля таго, каб вяртанне гледачоў у тэатр стала сапраўдным святам, ужо 15 чэрвеня на галоўнай сцэне адбудзецца паказ візітоўкі Купалаўскага тэатра — спектакля «Паўлінка».
Для ўсіх гледачоў тэатр абавязкова будзе прытрымлівацца мераў бяспекі падчас правядзення спектакляў. Рассадка будзе ажыццяўляцца праз пэўную дыстанцыю ў 2 месцы, а агульная напаўняльнасць залі галоўнай сцэны не будзе перавышаць 100 гледачоў (з 338 месцаў), а ў залі камернай сцэны — не больш за 40 гледачоў (з 80 месцаў).
Напачатку і напрыканцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў тэатра. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, размешчанымі ў тэатры.
З рэпертуарам на чэрвень і ліпень можна азнаёміцца на сайце kupalauski.by.
-
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
-
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
-
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Каментары