У арганізме акцёра Яфрэмава, які ўчыніў смяротную аварыю, знайшлі сляды наркотыкаў
У крыві расійскага акцёра Міхаіла Яфрэмава, які ўчыніў смяротнае ДТЗ у Маскве, знойдзены сляды наркотыкаў, паведамляюць расійскія СМІ.
Нагадаем, што ўвечары 8 чэрвеня вядомы расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў трапіў у ДТЗ у цэнтры Масквы.
Экспертыза высветліла, што Яфрэмаў ужываў алкаголь.
Кіроўца другога аўтамабіля быў шпіталізаваны з сур'ёзнымі траўмамі. Ад атрыманых раненняў ён памёр у бальніцы.
Акцёру пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары