Сёлета на ЦТ зарэгістравалася на 16% менш абітурыентаў, чым у мінулым
Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі.
«Для ўдзелу ў ЦТ 2020 года зарэгістраваныя 64 314 абітурыентаў (76 888 — у 2019 годзе). Па выніках рэгістрацыі найбольш папулярныя прадметы — руская мова (52 660 зарэгістраваных), матэматыка (34 805) і англійская мова (23 549)», — распавялі ў прэс-службе.
ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, яго тэрміны зрушылі з-за каранавіруса.
Каментары