Свет2727

У Расіі хочуць ліквідаваць яшчэ адзін нацыянальны рэгіён

У Расіі аб'яднаюць Архангельскую вобласць і Ненецкую аўтаномную акругу. Пра гэта заявіў часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка аўтаномнай акругі Юрый Бяздудны ў размове з радыёстанцыяй «Говорит Москва».

Рэферэндум па аб'яднанні пройдзе ўжо ў 2020 годзе.

Адной з прычын аб'яднання Ненецкай аўтаномнай акругі (НАА) і Архангельскай вобласці стаў катастрафічны стан бюджэту НАА.

Амаль палова даходаў бюджэту цяпер выпадае з-за сітуацыі на нафтавым рынку, паколькі ён быў разлічаны з цаны на нафту 57 даляраў за бараль. Пры гэтым улады абавязаныя выконваць фінансавыя абавязацельствы перад жыхарамі — выплачваць льготы, субсідыі.

Гэта ўжо не першая ліквідацыя нацыянальных аўтаномных акругаў у сучаснай гісторыі Расіі.

У перыяд з 2003 па 2008 год у Расіі праходзіла аб'яднанне аўтаномных акругаў з іншымі рэгіёнамі. У выніку аб'яднання колькасць суб'ектаў Расіі скарацілася з 89 да 83, з іх аўтаномных акругаў засталося 4 з 10.

У 2003 годзе пачалося стварэнне Пермскага краю — Пермская вобласць аб'ядналася з Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругай. Афіцыйна новы рэгіён з'явіўся ў 2005 годзе.

У 2007 годзе ў Краснаярскі край увайшлі дзве яго аўтаномныя акругі. У гэтым жа годзе пасля аб'яднання Камчацкай вобласці і Каракскай аўтаномнай акругі ўтварыўся Камчацкі край.

У 2008 годзе Іркуцкая вобласць паглынула Усць-Ардынскую Бурацкую акругу, а Чыцінская вобласць і Агінская Бурацкая аўтаномная акруга аб'ядналіся ў Забайкальскі край.

Каментары27

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

Тарыфы на таксі сталі меншыя: што кажуць кіроўцы і чаго чакаць далей1

Чарга з легкавых машын на польскай мяжы знікла

Фрыдман: Пасля вайны ціск Масквы на Лукашэнку павялічыцца6

Дваіх жыхароў Магілёва затрымалі нібыта за фінансаванне УСУ1

Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіла 100 тысяч даляраў2

Начальнікі Генштабоў Расіі і ЗША правялі таемную тэлефонную размову1

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА3

Памёр Алесь Мікалайчанка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Галоўнае
Усе навіны →