Грамадства22

Белчыгунка да 15 чэрвеня працягнула схему рассадкі ў вагонах з улікам сацыяльнай дыстанцыі

Беларуская чыгунка працягнула дзеянне новай схемы рассаджвання ў цягніках з нумараванымі месцамі да 15 чэрвеня ўключна.

Рассаджванне па новай схеме было ўведзена БЧ з 15 красавіка з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі у купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Мера накіравана на захаванне здароўя грамадзян, прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцый сярод пасажыраў.

Згодна з новай схемай рассаджвання у купэйных вагонах размяшчаюцца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных — не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакументы ў адной замове, дазваляецца продаж і 3, і 4 месцаў у купэ, пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена.

Пры афармленні праязных дакументаў у вагоны з месцамі для сядзення схема рассаджвання пасажыраў залежыць ад іх канфігурацыі — 2+2 ці 3+2. У двухмесным шэрагу пасажыр займае месца ля акна, у трохмесным - адзін пасажыр каля акна, а другі - праз месца ля праходу (сярэдні шэраг застаецца вольным).

Новая схема рассаджвання ўжываецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз Інтэрнэт.

Каментары2

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў1

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе8

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Amnesty International заклікала вызваліць Алеся Бяляцкага1

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі7

Памёр беларускі саксафаніст Віталь Ямуцееў

Калумбійскі фанат, які ўдарыў лідара зборнай Уругвая Нуньеса, выявіўся святаром ФОТАФАКТ2

Байдэн назваў прэзідэнтам Украіны Пуціна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў1

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →