Толькі 308 медыкаў Віцебшчыны, або 20% ад тых, што захварэлі на каранавірус, пакуль вярнуліся на працу
На пасяджэнні абласнога штаба па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі выступіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, перадае выданне «Віцьбічы».
— Эпідэміялагічная сітуацыя на Віцебшчыне пры ўсёй стабільнасці застаецца складанай. З 1 красавіка да 12 траўня выпісана больш за 5400 пацыентаў, якія вылечыліся ад пнеўманіі. Працу распачалі 308 медыкаў, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю, — адзначыў Вішнявецкі.
Як звяртае ўвагу TUT.BY, раней Віцебскі аблздраў паведамляў, што па стане на 11 траўня 20% медработнікаў, інфіцыраваных каранавірусам, выздаравелі, у тым ліку і ад пнеўманіі, і прыступілі да працы. Можна падлічыць, што ўсяго за перыяд распаўсюджвання інфекцыі на Віцебшчыне каранавірусам былі інфіцыраваны больш за паўтары тысячы медыкаў.
Каментары