Свет1414

Польшча пасля двух месяцаў вельмі строгага каранціну адкрывае цырульні, рэстараны і школы

Прэм'ер Маравецкі ў адрозненне ад яго беларускага калегі пастаянна дае прэс-канферэнцыі і праводзіць брыфінгі, дзе тлумачыць палітыку ўрада і зробленыя захады наконт каранавіруса, скрыншот відэа tvn24.pl

Прэм'ер Матэуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі на прэс-канферэнцыі паведамілі, што з 18 мая могуць быць адкрыты цырульні і касметычныя салоны пры ўмове захавання неабходных санітарных нормаў, паведамляе Радыё Польшча.

Кліенты павінны запісвацца праз інтэрнет ці тэлефон, а ў цырульнях і салонах павінны пазбягаць чэргаў і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

У гэты ж час «зялёнае святло» будзе дадзена гастранамічным установам, таксама з выкананнем мер засцярогі, — сказаў прэм'ер:

«Часткова адкрываем таксама гастранамічныя паслугі — рэстараны, бары, пункты грамадскага харчавання, кафэ, але з захаваннем санітарнага рэжыму ў памяшканнях, а таксама звонку. Мы нават просім уладальнікаў выстаўляць столікі на вуліцу, бо, як кажуць эпідэміёлагі, на свежым паветры значна бяспечней», — сказаў Маравецкі.

З 18 мая могуць аднавіцца практычныя заняткі ў тэхнікумах і прафшколах. Таксама будзе зніжаны ліміт у дачыненні да колькасці пасажыраў у грамадскім транспарце.

З 25 мая ў школу змогуць вярнуцца вучні малодшых класаў (з 1-га па 3-і).

Вучні 8-х класаў і выпускнікі атрымаюць магчымасць асабістых кансультацый з настаўнікамі, каб падрыхтавацца да іспытаў. А з 1 чэрвеня кансультацыі будуць даступныя для ўсіх школьнікаў.

Польшча ўвяла ў сярэдзіне сакавіка вельмі строгі каранцін, закрыўшы ўсё што можна і ўвёўшы масачны рэжым.

Па стане на 13 мая ў краіне 17 062 выпадкі каранавіруса (памерлі 847 чалавек). Колькасць выпадкаў захворвання на 1 млн складае 451 чалавек, тады як у Беларусі 2733 на 1 млн.

Каментары14

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна7

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

«Выйшлі хлопчыкі з чамаданчыкамі». Лідар гурта РСП расказаў, як Лукашэнка прыязджаў на здымачную пляцоўку5

Рэспубліканская партыя афіцыйна вылучыла Трампа кандыдатам у прэзідэнты ЗША9

У Кабардзіна-Балкарыі беларус сарваўся са скалы2

Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты22

Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні7

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах14

Каля мяжы Польшчы з Беларуссю агрэсіўная моладзь атакавала польскіх вайскоўцаў ВІДЭА28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна7

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Галоўнае
Усе навіны →