Здарэнні33

«Пахаваюць у закрытай труне». Памёр 38-гадовы баптысцкі пастар, бацька чатырох дзяцей

12 мая памёр Віктар Макарэвіч, пастар царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Ён жыў пад Ганцавічамі ў вёсцы Малькавічы, служыў у суседняй вёсцы Ліпск. Макарэвічу было 38 гадоў.

Сваякі пакуль што і самі не ведаюць, што дакладна здарылася.

«Забіралі яго ў бальніцу проста таму, што трымалася высокая тэмпература. Там пачалі даваць антыбіётыкі, праз гэта пачаліся праблемы з жыватом, — расказаў «Нашай Ніве» сваяк пастара. — Пасля яму стала горш, паклалі нават на ШВЛ. Але ці была тое пнеўманія, мы не ведаем. Ці рабілі тэсты на каранавірус, не ведаем таксама.

Ускрываць цела будуць 13 мая, тады і дадуць афіцыйнае пасведчанне аб смерці. Адпаведна, 13 мая адбудзецца і пахаванне. Але жонку Віктара ўжо папярэдзілі, што з бальніцы цела аддадуць у закрытай труне, адкрываць забаронена. Параілі, каб на пахаванні было як мага менш людзей, толькі самыя блізкія сваякі».

У Віктара Макарэвіча засталося чацвёра дзяцей.

Каментары3

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →