Меркаванні4545

Кузняцоў: Ні Ціханоўскі, ні Цапкала не здольныя сабраць 100 тысяч подпісаў

Заснавальнiк «Моцных навiн» Пятро Кузняцоў выказаўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра будучую прэзідэнцкую кампанію. 

Ужо цяпер няўзброеным вокам відаць, што галоўнымі дзейнымі асобамі будучай прэзідэнцкай кампаніі, акрамя самога Лукашэнкі, стануць Ціханоўскі і Цапкала.

Карціна — любата. Ёсць дзейны кіраўнік, ён — «усенародна абраны» і такім і застанецца. Ёсць «вулічны граміла» ў асобе Ціханоўскага, і ёсць паважаны кандыдат, з вопытам і бэкграўндам, тыпу з наменклатуры, для ўмеранага, удумлівага і баязлівага абывацеля, які будзе запэўніваць сябе, што, прагаласаваўшы за Цапкалу, ён ужо здзейсніў пратэст супраць рэжыму.

Карціна настолькі прыгожая, што ўсе астатнія персанажы ў ёй бачацца проста статыстамі.

Аднак ёсць адзін момант. Ні Ціханоўскі, ні Цапкала, ні нават яны разам не здольныя сабраць подпісы за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Збор подпісаў — гэта пякельная праца, у якой спалучаецца і велізарная фізічная нагрузка хаджэння па кватэрах або стаяння ў пікетах і проста каласальны псіхалагічны прэсінг вострых стасункаў на палітычныя, бытавыя і жыццёвыя тэмы з зусім рознымі, часам і неадэкватнымі людзьмі.

Каб сабраць 100 000 подпісаў, неабходна не толькі разгарнуць штабы ва ўсіх абласных гарадах (як мінімум), але і мець не менш за 3000 чалавек, якія будуць рэальна кожны дзень хадзіць па кватэрах па ўсёй краіне, а не проста лічыцца ў спісах. Гэта значыць, 3000 байцоў з жалезным характарам, дубовым дахам і, не пабаюся гэтага слова, спецыяльнай падрыхтоўкай.

Набраць такую каманду за тыдзень праз інтэрнэт катэгарычна немагчыма. Такія каманды фармуюцца гадамі праз удзел у самых розных кампаніях. І такая каманда сёння ў Беларусі можа быць сфарміравана толькі з рэсурсаў усіх апазыцыйных дэмакратычных партыяў. Там, на ўсіх, столькі менавіта такіх людзей і набярэцца.

Партыі і арганізацыі тытульнай апазіцыі ўдзельнічаюць у электаральных кампаніях з разу ў раз па прынцыпе «на працу», фарміруючы адпаведны касцяк. Дапамагае ім у гэтым і рэжым, звальняючы самых заўзятых, асуджаючы іх на статус вечна беспрацоўных — для такіх людзей выбары становяцца рэальным момантам падзарабіць хоць трохі грошай на тых самых подпісах, і яны гатовыя працаваць.

І вось цікавы расклад. Тая самая тытульная апазіцыя, якая тэарэтычна яшчэ можа сабраць тыя самыя 100 000 подпісаў, яна сёння фактычна ў палітыцы аўтсайдар — настолькі яна скампраметаваная, дэматываваная і надакучыла.

Галоўныя дзейныя асобы, паўтаруся, сабраць подпісы за сябе рэальна, па-сапраўднаму, не ў стане. Перакупіць апазіцыйны актыў так хутка таксама мала рэальна — гэта велізарны кавалак працы, усіх іх падняць і з кожным пагаварыць.

Адчуванне, што сцэнарысты падрыхтавалі нам ідэальную імітацыю і шоу, з выразнымі ролямі і акцёрамі на гэтых ролях. У стагоддзе цыфравізацыі і дыджыталізацыі для таго, каб рэалізаваць гэтае шоу, аказаліся не патрэбныя структуры, актывісты, вопыт і напрацоўкі і да таго падобнае. Спатрэбіўся добры піяр, абмеркаванне ў фэйсбуку, адпаведны запыт на новых асоб.

Інтрыга асабіста для мяне застаецца толькі адна: зарэгіструюць ці не зарэгіструюць Ціханоўскага. Гэта цікава, таму што яго нерэгістрацыя будзе азначаць, што ён будзе ганяць па Беларусі і збіраць свае сустрэчы і мітынгі па-за прававым полем, а гэта значыць, што КДБ і АМАП будуць працаваць на расслабоне, знішчаючы пратэстны патэнцыял грамадства патроху.

Яго рэгістрацыя будзе азначаць, што на працягу кампаніі ён будзе накручваць людзей спакойна, і ўладзе, з высокай доляй верагоднасці, прыйдзецца душыць гэтую справу ўжо на плошчы адным маштабным ударам (што, па-мойму, для іх з'яўляецца рызыкай).

У сітуацыі ж, калі загадзя вядома аб няздольнасці галоўных дзейных асоб выканаць фармальную ўмову ў 100 тысяч подпісаў (уласна, пачынаючы з 2006 года ніхто яе не выконваў ні разу), менавіта рэгістрацыя або нерэгістрацыя таго ці іншага кандыдата будзе азначаць, які менавіта сцэнар выбіраюць улады.

Каментары45

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →