Здарэнні1717

У Краснапольскім раёне мужчына і яго маленькая пляменніца памерлі, наеўшыся цыкуты

Здарэнне адбылося 9 мая ў вёсцы Кажамякіна (Краснапольскі раён), піша Следчы камітэт.

39-гадовы мужчына выкапаў у полі карняплод і прынёс яго ў хату, памылкова мяркуючы, што гэта ядомая гародніна. Мужчына і яго 10-гадовая пляменніца з'елі гэты корань, пасля чаго ім рэзка стала дрэнна. Дактары не здолелі ўратаваць іх, мужчына і дзяўчынка памерлі.

Выявілася, што загінулыя з'елі вёх атрутны (іншая назва — цыкута). Атрутная ўся расліна, але асабліва карэнішча. Цыкута падступная сваім прыемным маркоўным пахам і коранем, які на смак нагадвае бручку або рэдзьку. Вёх атрутны расце на нізкіх багністых лугах, на берагах рэк, ручаёў і сажалак. Вясной гэта расліна расце хутчэй за іншыя і на агульным фоне вылучаецца сваёй велічынёй.

Каментары17

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →