У Брэсце пасля нядзельнай акцыі знік праваабаронца Уладзімір Вялічкін
Праваабаронцу «Вясны» з Брэста Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень. Адразу пасля традыцыйнай акцыі «кармлення галубоў», назіраннем за якой займаўся праваабаронца ў нядзелю, 10 мая, ён перастаў выходзіць на сувязь, піша spring96.org.
На ўсе тэлефанаванні ў раённыя аддзелы міліцыі, у ізалятар часовага ўтрымання і СІЗА жонцы Вялічкіна адказваюць, што такога чалавека ў іх няма.
Сёння раніцай Маргарыта Вялічкіна заявіла, што падала вусную заяву аб знікненні чалавека. Пазней ёй паведалі, што да яе прыедуць супрацоўнікі міліцыі і возмуць пісьмовыя тлумачэнні аб абставінах знікнення — калі ён апошні раз выходзіў на сувязь, у што быў апрануты і г. д. Сказалі таксама, што агульнай базы ў іх нібыта няма і праверыць, ці знаходзіцца праваабаронца ў іх структурах, яны не могуць.
Лёс зніклага праваабаронцы таксама непакоіць ягоных сяброў і калег.
Каментары