Стала вядома, калі могуць аднавіцца футбольныя сезоны ў Англіі і Іспаніі
Чэмпіянат Англіі, перарваны ў сакавіку з-за пандэміі каранавіруса, можа аднавіцца 12 чэрвеня. Сёння прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан прадставіць у парламенце дарожную карту выхаду краіны з каранціну.
Чакаецца, што будзе прынята рашэнне аднавіць спартыўныя, у тым ліку футбольныя, турніры ў наступным месяцы, калі дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя.
Рэстарт АПЛ запланаваны на 12 або 13 чэрвеня, каманды пачнуць трэніроўкі з 18 мая.
Таксама было заяўлена пра аднаўленне іспанскай лігі з 12 чэрвеня.
Каментары