Улады кітайскага горада Ухань не дапусцяць паўторнай хвалі новага каранавіруса і захаваюць жорсткія меры эпідэміялагічнага кантролю для забеспячэння ўсеагульнай бяспекі. Пра гэта паведаміў у панядзелак мясцовы камітэт у пытаннях гігіены і аховы здароўя, каментуючы рост колькасці хворых за апошнія два дні, піша tass.ru.
За мінулыя суткі ва Ухані было зарэгістравана пяць новых хворых з каранавіруснай інфекцыяй — жыхары ва ўзросце ад 29 да 81 года.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць хворых ва Ухані (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хубэй), дзе ў снежні 2019 года ўпершыню быў знойдзены каранавірус, складае шэсць чалавек. Усяго ў Хубэі на каранціне пад наглядам дактароў знаходзяцца 615 інфікаваных, якія не маюць сімптомаў.
Каментары