Стваральнік ПВТ Валер Цапкала, які паведаміў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, апублікаваў у сваім фэйсбуку чарговы допіс, прысвечаны ўдзелу ў выбарах.
Чытайце таксама:
Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на выбары
«Вы б і Стыва Джобса арыштавалі»: пяць фактаў пра Валерыя Цапкалу
Цапкала адзначыў, што ў яго ёсць праграма развіцця Беларусі.
«Яна акумулюе ў сабе самы перадавы сусветны вопыт, найлепшыя формы арганізацыі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага кіравання, сістэмы падаткаабкладання, аховы здароўя, адукацыі і іншыя пытанні», — напісаў ён.
Але цяпер казаць аб праграме нельга з-за заканадаўчых абмежаванняў, запэўнівае Цапкала.
У цяперашні час каманда Цапкалы фармуе ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты. Патэнцыйны кандыдат запрашае ўсіх, хто хоча пераменаў, уступіць у яго ініцыятыўную групу.
«Дзякуй Вам усім за падтрымку! Разам мы пабудуем новую Беларусь!» — напісаў Цапкала.
Каментары