У першых бальніцах з'явіўся платны тэст на антыцелы да каранавіруса. Але цана кусаецца
У раённай бальніцы Мар'інай Горкі пачалі рабіць платны экспрэс-тэст на антыцелы да каранавіруса. Вынікаў давядзецца чакаць 10-15 хвілін.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2020_05/-fs010.jpg.webp)
Фота mgorka-crb.by
Такая інфармацыя на сайце Мар'інагорскай ЦРБ з'явілася 7 мая.
«Аплачваеце ў касе і з гэтым чэкам прыходзіце да нас у працэдурны кабінет. Накіраванне ад доктара для здачы тэсту не патрэбна», — расказалі ў бальніцы.
Цана — 40 рублёў (для медработнікаў — 36 рублёў).
Тэст пакажа, ці перахварэлі вы ўжо на каранавірус. Праўда, не ва ўсіх, хто перанёс хваробу на нагах, арганізм выпрацоўвае антыцелы.
Каментары