42-гадовы ахоўнік Крамля памёр ад каранавіруса. Доўга не мог дабіцца шпіталізацыі
У Цэнтральным ваенным шпіталі ФСБ ад пнеўманіі памёр памочнік дзяжурнага камендатуры маскоўскага Крамля, 42-гадовы маёр Федэральнай службы аховы Аляксей Цітоў, піша «Медуза».
Пасля смерці маёра яго сям'я атрымала станоўчы тэст Цітова на COVID-19.
Пасля сутачнага дзяжурства 22 красавіка той з'ехаў дадому ў Падмаскоўе з лёгкім недамаганнем без тэмпературы. 26-га і 27-га красавіка Цітоў спрабаваў выклікаць хуткую дапамогу, аднак медыкі не выехалі да яго, заявіўшы, што ў яго недастаткова вострых сімптомаў.
У выніку 28 красавіка Цітоў патэлефанаваў на працу, пасля чаго яму знайшлі ведамасную машыну і адвезлі маёра ў шпіталь ФСБ. У шпіталі яму дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію і ўзялі мазок на COVID-19. На наступны дзень мужчыну ўвялі ў штучную кому. 30 красавіка Цітоў памёр, а 3 мая яго цела крэміравалі ў моргу пры шпіталі.
Каментары