Карысна і ўражвае: варым сонечнае сочыва з дзьмухаўцоў з Ганнай Севярынец
Сочыва з дзьмухаўцоў — сапраўдныя прыродныя лекі. Лічыцца, што яно ўмацоўвае імунітэт, ідзе на карысць нервовай сістэме, страўніку і печані.
А яшчэ вельмі даступнае па інгрэдыентах — вясной і ўлетку беларускія паляны ўсеяны гэтымі жоўтымі кветкамі.
Матчыным рэцэптам сочыва падзялілася настаўніца Ганна Севярынец.
Спатрэбіцца:
- 400 кветак дзьмухаўцоў;
- 1-2 лімоны;
- 1 кг цукру.
Кветкі аддзяляем ад кошыкаў (каб не было горычы) і заліваем пялёсткі на ноч халоднай вадой. Раніцай ваду зліваем, заліваем 1 літр новай і варым 10 хвілін на невялікім агні. Лімон наразаем кубікамі разам з цэдрай, укідаем і варым далей 20 хвілін.
Адвар працэджваем, дадаём у яго 1 кг цукру і зноў варым — 30-40 хвілін.
Смачна есці! Сочыва з дзьмухаўцоў не раяць ужываць шмат — толькі па 1-2 лыжачкі ў дзень.
Каментары