Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Перагляду цаны паставак газу ў Беларусь на 2020 год не прадугледжваецца, заявіў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цана на газ павінна быць больш адаптыўнай пры бягучай рэзкай змене эканамічнай кан'юнктуры. «Відавочна, што пры такой рэзкай змене эканамічнай кан'юнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а механізм разлікаў — пад'ёмным для спажыўцоў», — казаў Лукашэнка ў часе рабочай анлайн-сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

У сваю чаргу Новак заявіў: «Мы зыходзім з таго, што ў пачатку года дасягнуты дамоўленасці па цане на газ для беларускіх спажыўцоў да канца 2020 года».

«І гэтая цана зафіксавана ў адпаведным пратаколе паміж урадам рэспублікі Беларусь і «Газпромам», і ў кантрактах паміж гаспадарчымі суб'ектамі, там таксама перагляду ніякага не прадугледжваецца. Нашы кампаніі ўзаемадзейнічаюць у адпаведнасці з падпісанымі дакументамі — цана $127 за тысячу кубаметраў», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0