Сі Цзіньпін накіраваў Лукашэнку тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з успышкай каранавіруса
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду накіраваў Аляксандру Лукашэнку тэлеграму са шчырымі спачуваннямі ў сувязі з успышкай COVID-19 у Беларусі, піша «Сіньхуа».
У тэлеграме Сі Цзіньпін адзначыў, што пасля пачатку эпідэміі Кітай і Беларусь падтрымліваюць адно аднаго і дапамагаюць адно аднаму, што дэманструе шчырае сяброўства паміж дзвюма краінамі. Пекін рашуча падтрымлівае намаганні Мінска па барацьбе з эпідэміяй і будзе працягваць аказваць беларускаму боку пасільную дапамогу. Для віруса не існуе межаў, ён з'яўляецца агульным ворагам чалавецтва. Міжнародная супольнасць павінна прытрымлівацца канцэпцыі супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва, умацаваць салідарнасць і супрацоўніцтва і аб'яднаць намаганні для барацьбы з COVID-19 і забеспячэння бяспекі ў сферы грамадскай аховы здароўя ва ўсім свеце, паведамляе кітайскае агенцтва.
Каментары