Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік, піша sb.by.

Ён удакладніў, што тэсты не выяўляюць вірус, а вызначаюць рэакцыю арганізму на яго:

— Калі ў пацыента развіваецца захворванне, хай нават у лёгкай форме, праз 5-7 дзён у крыві з'яўляюцца антыцелы да віруса. Тэст дазволіць вызначыць два тыпы імунаглабулінаў: адны сведчаць аб актыўным інфекцыйным працэсе, другія — антыцелы памяці, якія сведчаць аб набытым імунітэце.

Сёння атрымана першая партыя экспрэс-тэстаў на вызначэнне антыцелаў да COVID-19. Па словах міністра, першыя 5 тысяч тэстаў будуць выкарыстоўвацца ў прыёмных аддзяленнях стацыянараў і дазволяць падзяліць пацыентаў з бактэрыяльнай пнеўманіяй, з пнеўманіяй, абумоўленай іншай інфекцыяй, і з пнеўманіяй, абумоўленай каранавірусам. На наступным тыдні прыбудуць яшчэ 100 тысяч тэстаў.

— У найбліжэйшы час, калі методыка працы з экспрэс-тэстамі будзе адпрацавана, мы дамо грамадзянам магчымасць прайсці аналіз. Вельмі спадзяемся, што першыя тэсты будуць зробленыя ўжо на наступным тыдні — пакуль людзям з сімптомамі. У будучыні такая магчымасць будзе прадастаўлена грамадзянам без эпіданамнезу, — адзначыў міністр аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0