Расійская ўлада вырашыла не праводзіць парад 9 мая ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля. Гэтую інфармацыю пацвердзілі таксама крыніцы BBC.
Паводле інфармацыі крыніц, афіцыйна аб пераносе парада плануецца паведаміць да канца гэтага тыдня. З адпаведным зваротам можа выступіць Уладзімір Пуцін.
Адзін з суразмоўцаў заявіў, што пра перанос могуць абвесціць у чацвер, 16 красавіка, на пасяджэнні Рады бяспекі.
Каментары