Па факце крадзяжу металу ў згарэлай вёсцы ў Шчучынскім раёне распачалі крымінальную справу, паведамляе «Гродненская правда».
З тэрыторыі трох двароў у вёсцы Нарчы, знішчаных пажарам, выкралі метал. Здабычай зламыснікаў сталі металічныя восі калёс, слупы ад агароджаў і сельскагаспадарчая тэхніка, што засталася ў дварах. Выкралі больш за 600 кг металу, агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 180 рублёў.
Завялі крымінальную справу.
Нагадаем, маштабны пажар у вёсцы Нарчы адбыўся 7 красавіка. Тады агнём былі знішчаныя дзясяткі будынкаў — хаты і гаспадарчыя пабудовы.
Каментары