Пракуратура забараніла выпускаць звычайныя марлевыя маскі: яны неэфектыўныя
Пракуратура загадала «Беллегпраму» спыніць выпуск звычайных марлевых масак без фільтруючага элемента, якія да гэтага пастаўляліся, напрыклад, у 6-ю гарадскую клінічную бальніцу, што прымае хворых на каранавірус і людзей 1-га кантакту, а таксама ў аптэчную рознічную сетку. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Нехта».
Справа ў тым, што гэтыя маскі вырабляюцца па СТБ 19-гадовай даўніны і абсалютна не даюць неабходнай абароны пры распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі, паведамляе пракуратура ў сваім лісце. Па ацэнках эпідэміёлагаў, эфектыўнасць такіх вырабаў не перавышае і 10%.
Таму пракуратура просіць канцэрн «Беллегпрам» улічыць міжнародныя стандарты і наладзіць выпуск масак з выкарыстаннем фільтраў бактэрыялагічнага бар'еру.
Каментары