Міністэрства абароны Беларусі выдзеліла для ўстаноў аховы здароўя, дзе атрымліваюць дапамогу хворыя на каранавірус, медыцынскае абсталяванне, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.
Беларуская армія перадала ў бальніцы краіны ў тым ліку апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама кіслароднае-інгаляцыйныя станцыі, кожная з якіх дазваляе ажыццяўляць кіслародную падтрымку адначасова 20 пацыентаў.
На сёння ва Узброеных сілах удаецца захаваць спрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку. Часова абмежаваныя звальненні, наведванні ваеннаслужачых, мерапрыемствы, звязаныя з перамяшчэннем воінскіх падраздзяленняў. Асаблівая ўвага надаецца кантролю за станам здароўя ўдзельнікаў параду.
На кантрольна-прапускных пунктах воінскіх часцей разгорнуты медыцынскія пасты, дзе штодня перад тым, як прайсці на тэрыторыю часткі, праходзяць агляд і, пры неабходнасці, тэрмаметрыю ўсе вайскоўцы кантрактнай службы і грамадзянскі персанал.
Каментары