Кітай паступова адкрывае ўстановы, закрытыя ў студзені, каб спыніць хвалю каранавіруса. У прыватнасці, тэлеканал CCTV паведаміў пра тэрміны аднаўлення заняткаў у школах Пекіна. Старшакласнікі вернуцца за парты 27 красавіка, а вучні сярэдняга ўзросту — 11 мая.
У той жа час улады абвясцілі 28-дзённы каранцін у паўночным горадзе-мільённіку Харбін, дзе выяўленыя новыя носьбіты віруса. Гэтым разам то пераважна людзі, што прыехалі з Расіі.
Каб перамагчы каранавірус, Кітай на два месяцы спыніў цалкам транспарт і прадпрыемствы ў правінцыі Хубэй, а таксама ўвёў драконаўскія каранцінныя абмежаванні ў многіх іншых гарадах.
На сёння ў Кітаі рэгіструюцца толькі адзінкавыя выпадкі інфекцыі.
Каментары