Намесніца міністра аховы здароўя была заўважна ўсхваляванай, даючы брыфінг ВІДЭАСТРЫМ
Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан дае брыфінг. Звяртае ўвагу яе ўсхваляванасць. ВІДЭАСТРЫМ тут:
Пазней да яе далучыўся іншы намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, які адказвае за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
У інтэрнэце гучала вялікая крытыка Алены Богдан, пасля таго як яна ў канцы сакавіка заявіла, што ў бальніцах няма хворых на COVID-19, якія б знаходзіліся на штучнай вентыляцыі лёгкіх, у той час як родныя памерлых, спасылаючыся на інфармацыю ад дактароў з бальніц, пазней заявілі, што тымі днямі іх сваякі ўжо ляжалі ў цяжкім стане на апаратах ШВЛ.
Каментары