На сёння ў Беларусі штодзённа робяць у 4 разы больш тэстаў на COVID-19, чым у канцы сакавіка
У Беларусі па стане на 9 красавіка было выканана 49 843 тэсты на каранавірус. Пра гэта заявіла на брыфінгу намесніца міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан.
Беларусь тэсціруе на каранавірус усё больш. Калі ў канцы сакавіка ў краіне рабілі каля 1000 тэстаў за суткі, то за мінулыя суткі было праведзена 3992 тэсты — у 4 разы больш.
На сёння ў Беларусі ёсць у запасе 65 880 тэстаў, заявіла яна.
Каментары