У Брытаніі ад каранавіруса памёр кампазітар, ураджэнец Мінска Дзмітрый Смірноў
У шпіталі горада Уотфард у Вялікабрытаніі ад каранавіруснай інфекцыі памёр кампазітар і паэт, ураджэнец Мінска Дзьмітры Смірноў. Пра гэта паведамілі яго родныя, паведамляе Радыё Свабода.
Дзмітрыю Смірнову быў 71 год. Ён нарадзіўся ў Мінску ў сям’і оперных спевакоў, скончыў Маскоўскую кансерваторыю. У Брытанію эміграваў у 1991 годзе.
Аўтар опер паводле твораў Уільяма Блэйка, араторыі «Песня песняў» ды іншых вакальна-інструментальных твораў. Быў адным з ініцыятараў і арганізатараў АСМу — Асацыяцыі сучаснай музыкі.
Смірноў таксама апублікаваў некалькі кніг вершаў пад псеўданімам Смірноў-Садоўскі, перакладаў паэзію — як з англійскай на расійскую (Уільям Блэйк), так і з расійскай на англійскую (Міхаіл Лермантаў). Аўтар кніг пра музыку і біяграфіі Блэйка.
Каментары