Спорт88

Ізаляцыя «Энергетыка» і «Белшыны». Цікавосткі чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Па выніках трэцяга тура ў вышэйшай лізе вызначыліся аднаасобныя лідар і аўтсайдар. На двух палюсах табліцы атабарыліся «Энергетык-БДУ» і «Белшына», хаця прагназавалася, што яны будуць недзе побач. Але калі ў Бабруйска тры абаранкі ў трох матчах, то ў «студэнтаў» неспадзявана — тры перамогі!

Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць найлепшы футбольны чэмпіянат у свеце.

Прапісацца на вяршыні мінчукам пасля перамогі над «Мінскам» дапамаглі землякі з «Дынама», а таксама «Слуцк», якія выйгралі ў «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслачы» адпаведна. Першую вікторыю нарэшце здабыла і БАТЭ, але ў каманды Альшэўскага пакуль не відаць пазітыўных зрухаў.

Мінскае «Дынама» нарэшце адсвяткавала перамогу. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Працягваюцца праблемы і ў іншых топаў: «Шахцёр» у звышпанылым матчы падзяліў балы з «Нёманам», а берасцейскае «Дынама» стала чарговай ахвярай «Славіі». Таму пакуль табліца выглядае вельмі нязвыкла, што робіць наш чэмпіянат яшчэ больш інтрыгуючым.

Вось як скончыліся матчы другога тура:

  • «Белшына» — «Гарадзея» 0:1 (66, Сайчыч)
  • «Дынама-Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ» 2:0 (21, Клімовіч; 43, Бручыч)
  • «Шахцёр» — «Нёман» 0:0
  • БАТЭ — «Рух» 1:0 (7, Драгун)
  • «Дынама-Брэст» — «Славія» 1:2 (86, Тыманюк (аг) — 64, Чухлей (п); 77, Катляроў)
  • «Энергетык-БДУ» — «Мінск» 2:0 (21, Наско; 90+2, Яхшыбоеў)
  • «Смалявічы» — «Віцебск» 0:1 (25, Клапоцкі)
  • «Іслач» — «Слуцк» 2:3 (48, 58, Макась — 16, Каанда; 61, Сямёнаў; 75, Гафар (п))

Давайце паглядзім, што нас чакае ў матчах чацвёртага тура.

«Нёман» — «Белшына»

Гарадзенцы ў трох матчах дамагліся трох розных вынікаў, і пакуль складана ацэньваць сапраўдную моц каманды. Але перамога над крэпкім «Віцебскам» і нічыя з «Шахцёрам» усяляюць пазітыў.

Чаго не скажаш пра «Белшыну». Бабруйчане, нават не сустракаючыся з топ-камандамі, не змаглі пазмагацца за турнірныя балы.

Прагноз «НН»: «Нёман» пераможа.

«Слуцк» — «Віцебск»

«Слуцк» нечакана стаў самай хайповай камандай у свеце. Пра кейс з аўстралійцамі не напісалі толькі лянівыя СМІ, а праз краўдфандынг клуб змог сабраць амаль тры тысячы даляраў.

Слава дапамагла падначаленым Віталя Паўлава выйграць у моцнай «Іслачы». У «ваўкоў» было шмат момантаў, але цудоўная гульня Барыса Панкратава і сусветная падтрымка прынеслі «Слуцку» другую перамогу ў трох матчах.

Герой матчу з «Іслаччу» Барыс Панкратаў. Фота: ФК «Слуцк».

«Віцебск» ціхенька таксама набраў 6 балаў і не супраць замацавацца на вяршыні. Але матчы ў Слуцку для паўночнай каманды звычайна складваюцца вельмі няпроста.

Прагноз «НН»: «Слуцк» пераможа.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Энергетык-БДУ»

Пра «студэнтаў» ужо нельга сказаць, што яны граюць у шалёны футбол, забіваючы шмат мячоў і прапускаючы яшчэ больш. За тры гульні «Энергетык» прапусціў усяго адзін мяч, а ўлюбёны «тотал, большы за 2.5» зайшоў усяго аднойчы.

У жодзінцаў ёсць шанец вярнуцца на вяршыню табліцы. Для гэтага трэба ў першы раз у сезоне абгуляць «Энергетык». Летась гэта ў «чорна-белых» не атрымалася. 

Прагноз «НН»: «Тарпеда» не прайграе.

«Гарадзея» — «Дынама-Мінск»

З Гарадзеі прыходзяць не самыя прыемныя навіны. Мясцовая футбольная каманда адчувае фінансавыя праблемы, якія ўжо выліліся ў нерэгулярныя выплаты заробкаў футбалістаў. Надзеі кіраўнікоў клуба былі звязаныя з новым босам цукровага завода, але Ігар Макар пакуль не спяшаецца дапамагаць камандзе.

«Дынама» правяло класны матч супраць «Тарпеда-БелАЗ» і не супраць развіць поспех. Але апошні раз у Гарадзеі падначаленыя Гурэнкі бясслаўна прайгралі, таму трэба быць пільнейшымі.

Прагноз «НН»: «Дынама» пераможа.

«Мінск» — БАТЭ

Пакуль няясна, як трэнерскі штаб БАТЭ збіраецца мяняць гульню сваёй каманды. Пасля першай перамогі ў чэмпіянаце адбылася першая паўфінальная гульня са «Славіяй». І зноў мазырчукі перамаглі, а БАТЭ паказала бяззубую гульню.

«Мінск» у канцоўцы матчу з «Энергетыкам» меў шанцы на нічыю, але ў канцоўцы прапусціў другі мяч, што прывяло да першай паразы ў сезоне. Андрэй Разін ведае, як перамагаць БАТЭ, і паспрабуе гэта зрабіць і з абноўленым складам.

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

«Смалявічы» — «Шахцёр»

  • 12.04, 17:00. Барысаў, стадыён «Гарадскі».

«Смалявічы» пакуль падаюцца самай бессэнсоўнай камандай чэмпіянату, якая гуляе абы-дзе. Гэта, вядома, не магло не адбіцца на выніках — усяго 1 бал з 9 магчымых.

У «Шахцёра» з вынікамі таксама не ўсё добра, але буксаванне галоўных канкурэнтаў пакідае падначаленым Вернідуба шанцы на агульны поспех. 

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

«Дынама-Брэст» — «Іслач» 

Нас чакае рымэйк кубкавага чвэрцьфіналу. Хаця матч тады і скончыўся нулявой нічыёй, але арбітр Віталь Севасцьянік паказаў ажно чатыры чырвоныя карткі.

У чэмпіёнаў — усяго 4 балы пасля трох матчаў. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

Ёсць адчуванне, што ў матчы чэмпіянату каманды не будуць гуляць у закрыты футбол. Балы патрэбныя абедзвюм камандам.

Прагноз «НН»: Тотал, большы за 2.5.

«Славія» — «Рух» 

Аляксандр Сяднёў будуе з «Руха» маладую сімпатычную каманду. Праз недахоп вопыту берасцейцам зусім крыху не хапіла, каб зачапіць БАТЭ, але праблемы канкурэнтаў мусяць дапамагчы «Руху» замацавацца ў вышэйшай лізе.

Фанаты «Славіі» запрашаюць Месі і Раналду ў Мазыр. Фота: ФК «Славія-Мазыр».

Пасля ўдалай кубкава-чэмпіянатнай серыі гульцы «Славіі» відавочна шкадуюць аб пройгрышы ў Слуцку, дзе вынік зрабілі іх памылкі. 

Прагноз «НН»: «Славія» не прайграе.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Каментары8

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе20

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →