Грамадства55

10 канцэнтратараў кіслароду, 2600 халатаў… Грамадскія актывісты перадалі дактарам першыя партыі сабранай дапамогі

Адзін з удзельнікаў ініцыятывы ByCovid19, актывіст незалежных прафсаюзаў і праваабаронца Андрэй Стрыжак у сваім фэйсбуку падзяліўся першымі вынікамі збору дапамогі лекарам.

У рамках ініцыятывы 10 канцэнтратараў кіслароду (медыцынскі апарат для павышэння ўзроўню кіслароду ў крыві) закупілі, атрымалі і адгрузілі па адрасах:

  • 3 апараты атрымаў РНПЦ пульманалогіі,
  • 4 апараты атрымала Мінская абласная клінічная бальніца,
  • 2 канцэнтратары паедуць у Глыбокае,
  • 1 канцэнтратар паедзе ў Докшыцы.

Кожны такі апарат каштаваў 2430 рублёў.

Адгрузілі і адправілі 2600 аднаразовых хірургічных халатаў:

  • 1500 у Віцебск,
  • 500 у Гомель,
  • 300 у дзіцячую інфекцыйную бальніцу,
  • 300 на Шуміліна.

Дзякуючы «Электрасіле» тры бальніцы ў Віцебску (БХМД, інфекцыйная і чыгуначная) атрымаюць пральныя машыны.

А дзякуючы сетцы «Міла» і Е-дастаўцы сем бальніц у Мінску і тры бальніцы ў Віцебску будуць забяспечаны парашкамі для мыцця халатаў і мыйнымі сродкамі.

Акрамя таго, закупілі 40 літраў канцэнтрату для дэзынфекцыі паверхняў, з якога можна вырабіць 2 тоны дэзынфекуючага раствору. Гэты груз будзе адпраўлены ў бальніцы Полацка і Наваполацка.

У Шуміліна акрамя халатаў адправілі 1000 ffp1 і 1270 ffp2 рэспіратараў і ахоўныя шчыткі ад Хакерспейса. Бальніца забяспечана рэспіратарамі надоўга.

Папрасіць дапамогу або прапанаваць сваю можна па спасылцы.

Ініцыятыва ByCovid19 мае свой сайт, а таксама старонку ў фэйсбуку.

Каментары5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі9

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» ажыла і правяла рэбрэндынг ФОТЫ9

Палітзняволенага эколага з Мядзела асудзілі да 4 гадоў калоніі

У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА4

У Мінску задыміўся гандлёвы цэнтр «Сілуэт»

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі9

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →