10 канцэнтратараў кіслароду, 2600 халатаў… Грамадскія актывісты перадалі дактарам першыя партыі сабранай дапамогі
Адзін з удзельнікаў ініцыятывы ByCovid19, актывіст незалежных прафсаюзаў і праваабаронца Андрэй Стрыжак у сваім фэйсбуку падзяліўся першымі вынікамі збору дапамогі лекарам.
У рамках ініцыятывы 10 канцэнтратараў кіслароду (медыцынскі апарат для павышэння ўзроўню кіслароду ў крыві) закупілі, атрымалі і адгрузілі па адрасах:
- 3 апараты атрымаў РНПЦ пульманалогіі,
- 4 апараты атрымала Мінская абласная клінічная бальніца,
- 2 канцэнтратары паедуць у Глыбокае,
- 1 канцэнтратар паедзе ў Докшыцы.
Кожны такі апарат каштаваў 2430 рублёў.
Адгрузілі і адправілі 2600 аднаразовых хірургічных халатаў:
- 1500 у Віцебск,
- 500 у Гомель,
- 300 у дзіцячую інфекцыйную бальніцу,
- 300 на Шуміліна.
Дзякуючы «Электрасіле» тры бальніцы ў Віцебску (БХМД, інфекцыйная і чыгуначная) атрымаюць пральныя машыны.
А дзякуючы сетцы «Міла» і Е-дастаўцы сем бальніц у Мінску і тры бальніцы ў Віцебску будуць забяспечаны парашкамі для мыцця халатаў і мыйнымі сродкамі.
Акрамя таго, закупілі 40 літраў канцэнтрату для дэзынфекцыі паверхняў, з якога можна вырабіць 2 тоны дэзынфекуючага раствору. Гэты груз будзе адпраўлены ў бальніцы Полацка і Наваполацка.
У Шуміліна акрамя халатаў адправілі 1000 ffp1 і 1270 ffp2 рэспіратараў і ахоўныя шчыткі ад Хакерспейса. Бальніца забяспечана рэспіратарамі надоўга.
Папрасіць дапамогу або прапанаваць сваю можна па спасылцы.
Ініцыятыва ByCovid19 мае свой сайт, а таксама старонку ў фэйсбуку.
Каментары