Брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан, у якога выявілі каранавірус, ідзе на папраўку пасля дзвюх начэй у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, паведамляе ВВС.
Джонсан ужо сядзіць на ложку і пазітыўна ўзаемадзейнічае з камандай клінікі.
Прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан быў шпіталізаваны ў бальніцу Святога Томаса ў Лондане вечарам 5 красавіка. Увечары 6 красавіка ён быў пераведзены ў палату інтэнсіўнай тэрапіі.
Каментары