Падзенне ВУП Расіі па выніках 2020 года з-за каранавіруса і нізкіх цэн на нафту можа быць двухзначным і перавысіць 10%. Такое меркаванне выказаў бізнэс-амбудсмен Барыс Цітоў, паведамляе РБК.
Па выніках сакавіка 2020 года скарачэнне ВУП ужо напэўна будзе двухзначным, лічыць Цітоў. У далейшым усё будзе залежаць ад працягласці каранціну і вынікаў перамоваў па скарачэнні здабычы нафты ў рамках АПЕК+, якія запланаваны на 9 красавіка. На думку бізнэс-амбудсмена, дэфіцыт бюджэту Расіі па выніках года можа перавысіць 10 працэнтаў пры захаванні нізкіх цэн на нафту.
Каментары