Меркаванні1515

Віктар Марціновіч: А што б рабілі Быкаў з Адамовічам?

Віктар Марціновіч піша на budzma. by пра нязменную сутнасць сістэмы, у якой з савецкіх часоў заўжды ўсё нібыта «нармальна».

Пасля з’яўлення першага ж майго допісу на «Будзьме» пра слабае рэагаванне на каранавірус, які ў Беларусі 4 тыдні таму лічыўся не больш чым «панікай», аднекуль з’явіўся мільён фб-дарадцаў. Яны пачалі наракаць, што не варта мне кранаць гэтую тэму, што пісьменнік мусіць пісаць пра літаратуру, прыметнікі і праўду герояў «Міколкі-паравоза».

Віктар Марціновіч: У людзях назапашваецца змрочны настрой, які можа нечакана праявіць сябе

І, як вы разумееце, фб-профілі, з якіх пісалі каменты і ў прыват гэтыя людзі, аказваліся вельмі спецыфічнымі. Фотачкі спінай да камеры ці сілуэтам на фоне сонца, «self-employed» у якасці месца працы (нягледзячы на тое, што ў дыскусіях яны прадстаўляліся дактарамі), бясконцыя рэпосты замест кантэнту.

Я не змарную больш ніводнага сказу для апісання тых, каго вы і так добра ведаеце.

Гэтых дарадцаў не відаць, калі я пішу пра выбары. Аб праймерыз. Пра курс рубля. Пра інтэграцыю. А тут — павыскоквалі. З чаго вынікае шмат чаго цікавага.

Але выкажуся па сутнасці.

Серыяла «Чарнобыль» на HBO, паняцця «ліквідатар» і нават кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» магло б не быць, калі б у свой час два беларускія літаратары, Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў, не звярнулі на Чарнобыль грамадскай увагі.

Калі б яны не саскочылі з п’едэсталаў уласнай славы («Ідзі і глядзі» паводле Адамовіча быў зняты ў 1985-м і даў пісьменніку ўсесаюзную вядомасць, Быкаў жа ў 1986 годзе быў абсалютнай іконай, аўтарам «Знаку бяды», адзначанага Ленінскай прэміяй) і не пачалі пісаць у Маскву і (што нашмат больш прынцыпова!) у буйныя савецкія газеты, даваць інтэрв’ю і крытыкаваць легкадумнасць мясцовых уладаў.

Абодва шмат што страцілі праз уласную прынцыповасць, перш за ўсё — рэпутацыйна, напрыклад, у чэрвені 1986-га часопіс «Палітычны суразмоўца» (быў такі часопіс) называў Быкава і Адамовіча найстрашнейшымі ворагамі Перабудовы — і Адамовіч быў вымушаны з’ехаць у Маскву, бо на радзіме працы для яго не засталося.

Але мне гэтыя два дзядзькі нашмат бліжэйшыя за кіраўніцтва афіцыйных Саюзаў, за «лідараў грамадскай думкі» і «іконаў стылю», якія займаліся ў гэты час ціхенькім добраўпарадкаваннем уласных лецішчаў і маўчалі ў анучку.

Калі навокал пачынае адбываецца абы-што, ніхто ж не тэлефануе твайму сумленню.

Ніхто не спытае ў твайго сэрца: а што ты можаш зрабіць? Ці не варта табе папярэдзіць хаця б тых людзей, якія цябе чытаюць і паважаюць?

Усе рашэнні даводзіцца прымаць у абстаноўцы трывожнай цішыні. І гэта, дарэчы, тычыцца не толькі лідараў думкі, але і звычайных дактароў, якія могуць папярэдзіць, а могуць маўчаць у анучку, працаваць і думаць, што іхная роля ў тым, каб ратаваць моўчкі.

Віктар Марціновіч: Беражыцеся, бо эпідэміі не будзе

Задумайцеся, дарэчы, ці было б учарашняе найвышэйшае распараджэнне што да медыцынскіх масак, з якімі, як высветлілася, у краіне ўсё ж ёсць нюансы, калі б не прыкрая праўда той віцебскай лекаркі, якую за яе праўду выклікалі ў пракуратуру?

Сутнасць сістэмы — ці то савецкай, ці то беларускай — палягае ў тым, што ў ёй заўсёды ўсё нармальна. Стабільна. Сродкі абароны ёсць, вірус — гэта паніка, ідзіце працуйце, бо жэрці не будзе чаго. Той факт, што дзяржава мусіла б баяцца таксама сітуацыі, калі жэрці не будзе каму, не бярэцца да разгляду.

І ўсё як тады — зноўку партыя вышэйшая за ўсё і ўсіх.

Чынавенства тут гістарычна баіцца смерці менш, чым начальства.

Мы бачым сітуацыю, калі ўсе глядзяць наверх, нават тыя, хто «верху» мусіць радзіць. З усіх сіл намагаюцца адпавядаць «генеральнай лініі». Няма — значыць няма. Паніка — значыць паніка. Вось, алкаголю прыміце ў пераліку на 40-50 грам чыстага спірту. Ай не, тое было жартам. Гарэлкі не піце, бо вірус шукае тых, хто ўчора піў, сёння курыць.

Віктар Марціновіч: Адкуль бярэцца гэтая паніка

І так, я магу падхапіць расчараванае: «Дык а дзе ўсе падзеліся»? Дзе нашыя сучасныя Быкавы і Адамовічы? На лецішчах? Пахаваліся? Чытаюць «Міколку-паравоза»? Чаму нікога абсалютна не чутно — вось добра, каталіцкі біскуп асцярожна выказаўся, а дзе ўсе астатнія? Дзе лаўрэаты? Дзе зоркі, c***, эстрады? Дзе інтэлектуалы? Чаму нікога не чутно? Рэч у тых самых тролях з патыліцамі замест твараў? У іх парадах у прываце? Ці будзем мычаць пра тое, што «мы ж не спецыялісты», «маштабы перабольшаныя, пасля Вялікадня ўсё пойдзе на спад»?

Ці, можа, усё яшчэ трагічней?

І нікога не цікавіць, што там скажуць сучасныя Быкаў і Адамовіч. Бо хто яны такія? Што зрабілі? Хіба маюць мільён у далярах? А калі не — чаму буйныя парталы мусяць цікавіцца іх меркаваннем?

Заўважце, калі навокал усе маўчаць, мы вырачаныя мець толькі аднаго прамоўцу. Мы будзем смяяцца з яго, мы будзем кпіць з яго. Мы будзем злавацца. Але нікога іншага — як і ў палітыцы, дарэчы — няма.

Усе астатнія — «не спецыялісты».

Каментары15

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?7

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі знялі, як з Беларусі ў Літву перабегла ваўчыная зграя ВІДЭА4

Спецыялісты раяць не прымаць некаторых вітамінаў на ноч4

Эйсмант заявіў, што пры Зяленскім да 2022 года на Данбасе загінулі тысячы мірных жыхароў. Гэта праўда?15

На асфальце дзе-нідзе пачнуць рабіць сінюю разметку

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?37

Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў3

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?7

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →